[1]У Беларусь з Вялікабрытаніі вярнулася выданне Францішка Скарыны – няпоўны асобнік “Першай кнігі Царстваў”, выдадзенай беларускім першадрукаром у Празе ў 1518 годзе.
Кніга – у лічбавым варыянце – бясплатна перададзеная Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Траецкім Каледжам брытанскага Кембрыджскага ўніверсітэта, што сталася магчымым у выніку працяглых перамоваў з універсітэтам міністэрства замежных справаў Беларусі і беларускай амбасады ў Вялікабрытаніі пры ўдзеле намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы.
Сёння вядуцца перамовы аб магчымасці і ўмовах атрымання “Першай кнігі Царстваў” для часовага экспанавання ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З прыблізна 500 вядомых асобнікаў выданняў Скарыны толькі 10 захоўваюцца ў Беларусі.
krynica.info [2]