- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Баранавічах адбудзецца VІI адкрыты фестываль для дзяцей з асаблівасцямі развіцця «Вясёлка талентаў»

[1]

Фота: бр. Корнэль Консэк SVD

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае ўзяць удзел у Сёмым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 17 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

«Вясёлка талентаў» у чарговы раз збірае таленавітых дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі для «асаблівых» дзетак як прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія займаюцца з дзецьмі-інвалідамі, так і прыватных асоб, сем’ям якіх Пан Бог даручыў выхоўваць такі каштоўны скарб.

Дэвіз сёлетняга фестывалю«На шляху да дабра і святла».

Максімальны ўзрост удзельнікаў — да 35-і гадоў. Гэта могуць быць як індывідуальныя выканаўцы, так і калектывы. Дыяпазон талентаў, якія можна прадставіць у межах фестывалю, ахоплівае дэкаратыўнае і сцэнічнае мастацтва: спевы, вершы, танцы, інсцэніроўкі, інструментальную музыку, вышыўку, маляванне, лепку, арыгамі і г.д.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых узяць удзел у фестывалі калі не ў якасці удзельнікаў, то як гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.

Фестываль адбудзецца ў пятніцу 17 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Мерапрыемства распачнецца адкрыццём выставы ў 11.20.

[5]

с. Лена Міхалковіч MSF, Catholic.by [6]