[1]Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Шостым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 11 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).
Гэтае мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей.
Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Сляды Любові і Міласэрнасці».
Арганізатары звяртаюцца да ўсіх, у чыім асяроддзі ёсць знаёмыя «асаблівыя» дзеці, якія жадаюць падзяліцца сваімі талентамі з іншымі, з просьбай падказаць ім пра магчымасць выступіць на фестывалі «Вясёлка талентаў» у наступных намінацыях:
- жывапіс;
- дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
- вакал;
- харэаграфія;
- арыгінальны жанр;
- інструментальнае выканальніцтва.
З праграмай і правіламі ўдзелу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб фестывалі «Вясёлка талентаў» ТУТ>>> [2]
Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца анлайн па спасылцы ТУТ>>> [3]
Дадатковая інфармацыя ў спецыялізаванай групе ў сацыяльнай сетцы>>> [4]
Тэлефон для даведак: +375 (29) 890 64 16
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых прыняць удзел у фестывалі калі не ў якасці удзельнікаў, то як гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.
Фестываль адбудзецца ў чацвер 11 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Пачатак у 11.20.
C. Лена Міхалковіч MSF, тэкст;
Дар’я Сцяпанава, фота
Catholic.by [5]