- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Баранавічах адбудзецца Пяты адкрыты фестываль «Вясёлка талентаў»

[1]Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Пятым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе ў Баранавічах 18 мая.

Мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей.

Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Так нараджаюцца зоркі».

Арганізатары звяртаюцца да ўсіх зацікаўленых асаоб з запрашэннем: «Калі ў вашым асяроддзі ёсць знаёмыя „асаблівыя“ дзеці, якія жадаюць падзяліцца сваімі здольнасцямі з іншымі і паказаць свае таленты, падкажыце ім пра магчымасць выступіць на фестывалі «Вясёлка талентаў».

Сёстры місіянеркі Святой Сям’і шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых прыняць удзел у фестывалі ў якасці удзельнікаў, а таксама гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.

Фестываль адбудзецца 18 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Пачатак а 11-й гадзіне.

Праграма фестывалю

З правіламі ўдзелу можна пазнаёміцца ТУТ>>> [2]

Спасылка для рэгістрацыі ТУТ>>> [3]

Тэлефон для даведак: +375 (29) 820 08 40 [4] (МТС)

Catholic.by [5]