- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У аграгарадку Абухава каля Гродна заклалі фундамент новага касцёла

[1]

Праект касцёла

У аграгарадку Абухава каля Гродна закладзены фундамент новага касцёла. Святыню будуюць па ініцыятыве вернікаў мясцовай парафіі благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі.

“Касцёл для католіка з’яўляецца домам: гэта дом Бога і наш другі дом. Да гэтага часу ў Абухаве не было каталіцкай святыні. А ў аграгарадку пражывае каля 300 католікаў, – распавядае пробашч парафіі ксяндз Міхал Васількевіч. – На працягу дзесяцігоддзяў вернікі наведвалі касцёлы, як гаворыцца, хто дзе і ў асноўным па вялікіх святах. Інакш кажучы, не так часта, як ім хацелася б бываць у святыні”.

У 2018 г. мясцовыя жыхары звярнуліся да пробашча парафіі ў Жытомлі з ініцыятывай і жаданнем пабудаваць святыню ў сваім аграгарадку. Тады быў арганізаваны сход мясцовых католікаў, створана ініцыятыўная група і накіраваны ліст біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу з просьбай стварыць новую супольнасць. Пасля атрымання згоды парафіяне звярнуліся ў органы мясцовай улады, каб яе зарэгістраваць.
obuhowa1

“У лістападзе 2018 года рэгістрацыя была аформлена, – кажа кс. Міхал. – Вядома, усе гэтыя крокі былі толькі пачаткам. Згодна з распараджэннем біскупа, католікам Абухава было рэкамендавана наведваць для набажэнстваў капліцу ў Жытомлі. Дарэчы, на мінулым тыдні адзначалася 30-годдзе асвячэння капліцы. Пасля дзяржаўнай рэгістрацыі парафіі мы ўзяліся за распрацоўку праекта касцёла”.

[2]

Праект касцёла

Па словах святара, парафіяне хочуць, каб будучая святыня была сціплай, але прыгожай, невялікай, але ўтульнай. Па праекце яна разлічана прыкладна на 80 сядзячых месцаў. Памер будынка – 16 на 21 м. Асноўныя памяшканні – малітоўная, а таксама парафіяльная залы. Тут будуць праходзіць не толькі катэхізацыя парафіян, але і разнастайныя сходы і гутаркі. Пры неабходнасці літургія можа адбывацца некалькі разоў у дзень.

“Наша парафія невялікая, таму святыня ў Абухаве не будзе велізарнай, – дадае пробашч. – Галоўнае, у парафіян будзе месца для малітвы, для сустрэчы з Богам”.

grodnensis.by [3] са спасылкай на newgrodno.by [4]