- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Турнір па мікра-футболе на кубак Дона Боска адбудзецца ў Мінску

[1]Салезіяне ксяндза Боска запрашаюць каманды да ўдзелу ў штогадовых спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боска”, які адбудзецца з 5 снежня 2019 года па 16 студзеня 2020 года, паведамляе sdb.by [2].

Як і заўсёды турнір пройдзе ў мінскім араторыі па адрасе: вул. Пляханава, 28/1. Гульні адбываюцца вечарам у буднія дні.

Кошт удзелу ў турніры — 100 бел. рублёў з каманды.

Заяўкі наступнай формы [3]  неабходна дасылаць на е-mail: football@sdb.by.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 567 85 64 (Раман).