- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Ці неабходна Святая Камунія, каб патрапіць у рай?

kamunija [1]“Ці неабходна Святая Камунія, каб патрапіць у рай?” Ірына

На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP:

– Я сабе не ўяўляю верніка, католіка-практыка, які не мае перашкодаў і не прыступае да Св. Камуніі!
Перадусім Святая Камунія ўмацоўвае нашу сувязь з Хрыстом. Галоўным плёнам прыняцця Эўхарыстыі ў святой Камуніі з’яўляецца глыбокае яднанне з Езусам Хрыстом. Пан кажа: “Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, трывае ўва Мне, а Я ў ім” (Ян 6, 56).

Святая Камунія нясе нам збаўленне, уключае нас у жыццё Найсвяцейшай Тройцы, аб’ядноўвае нас у Касцёл, умацоўвае нашу любоў да людзей, ажыўляючы яе і схіляючы нас праяўляць гэтую любоў, бо ў Святой Камуніі ўтоена найбольшая любоў – сам Пан.

Св. Камунія – гэта не нейкая магічная працэдура, каб патрапіць у жыццё вечнае, але свядомы акт верніка. Праз Святую Камунію мы яднаемся з Богам і атрымліваем Божыя ласкі. Шостая галоўная праўда веры вучыць нас, што ласка Божая неабходная для збаўлення! Хто ж патрапіць у рай, ведае толькі Бог!