[1]Касцёл верыць, што Езус узнёсся на неба і Яго цела не згарэла ў атмасферы?
Адказвае доктар багаслоўя а. Канстанцін Марозаў OFMCap:
У веравучэнні аб унебаўшэсці Хрыста гаворка не ідзе пра тое, што Ён паляцеў у космас. Тут гаворка ідзе пра трансцэндэнтную рэчаіснасць. Езус пайшоў да Айца, які на нябёсах, і сядзіць па Яго правіцы — гаворыцца аб гэтай рэчаіснасці.
У Евангеллі апісваецца, што Езус узнёсся на аблоках. Але разумець гэта трэба не толькі літаральна, бо Евангелле з’яўляецца не журналісцкім, а багаслоўскіх апісаннем. Атмасфера, неба, якое мы бачым, з’яўляецца толькі сімвалам значна больш глыбокай духоўнай рэчаіснасці.
Зараз мы можам казаць аб трох відах прысутнасці Хрыста. Ён заўсёды на небе з Айцом, а на зямлі Яго целам з’яўляюцца Касцёл і Эўхарыстыя.
Credo [2]
Пераклад catholicnews.by