- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Тры парады св. Яна Паўла II, якія дапамогуць перажыць Вялікі пост

[1]Пост — цудоўны час духоўнай адновы. У гэты перыяд мы спрабуем адмовіцца ад таго, што аддаляе нас ад Бога, і выхоўваць звычкі, якія збліжаюць нас з Ім.

Звычайна мы абмяжоўваемся спажываннем прысмакаў ці іншых прадуктаў, стараемся менш часу праводзіць перад тэлевізарам, абмяжоўваемся выкарыстаннем сацыяльных сетак. Прапануем скарыстацца парадамі св. Яна Паўла II, якія дапамогуць нам лепш перажыць Вялікі пост.

1. У сваім першым пасланні на Вялікі пост у 1979 годзе Пантыфік напісаў: «Нічога не браць з сабой азначае не толькі адмовіцца ад лішняга. Часам нават варта адмовіцца ад самага неабходнага, як гэта зрабіла бедная ўдава (пар. Мк 12, 41-44), якая добра разумела: яна аддае Богу толькі тое, што атрымала ў дар ад Яго».

Іншымі словамі, вельмі добра нарэшце пазбавіцца ад усяго, што перашкаджае нам і маем у лішку. Аднак вам варта пайсці далей і быць гатовым выбраць у патрэбны момант больш дабра. Няхай прыклад беднай удавы суправаджае нас у гэты час і дапаможа нам не апраўдваць сябе занадта лёгка.

2. У пасланні на Вялікі пост у 1980 годзе св. Ян Павел II пісаў: «Па-сапраўднаму падзяліцца з іншымі — гэта сустрэцца з імі. Гэта дапамагае нам вызваліцца ад сувязяў, якія знявольваюць нас, глядзець на іншых як на братоў і сясцёр, каб зноў адкрыць, што мы дзеці аднаго Айца, Яго спадкаемцы і суцяшальнікі Хрыста (пар. Рым 8:17). Гэта Ён надзяляе нас нятленным багаццем».

3. «Пост — гэта час праўды. Па прыкладу Добрага Самараніна (пар. Лк 10, 29-37) мы павінны спыніцца, паглядзець на нашых сясцёр і братоў і ахвяраваць ім штодня наш час і дабрыню, якую мы праяўляем. Добры самаранін — гэта Касцёл! Кожны з нас пакліканы і абавязаны быць добрым самаранінам. Добры самаранін жыве міласэрнасцю. Давайце паглядзім на сябе сумленна, шчыра і проста. Нашы бліжнія — бедныя, хворыя, адкінутыя. Як мы да іх ставімся? У чым заключаецца наша любоў? Што мы называем праўдай?» — пісаў Папа ў пасланні на Вялікі пост у 1982 годзе.

Пераклад Марыны Сінкевіч, credo.pro [2]