[1]Біблійны курс «Эмаус» пад тэмай «Дзеі святых Апосталаў» пройдзе ў Оршы з 3 па 5 лютага. Заняткі, у якія ўваходзіць вывучэнне Бібліі і практыка малітвы Божым Словам, будуць праводзіць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.
— Пры сабе неабходна мець Біблію і пісьмовыя прылады;
— існуе абавязак выканання хатніх заданняў;
— удзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца.
Запіс на курс трывае да 1 лютага.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 7130233 (а. Аляксандр)
grodnensis.by [2]