- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Тракельскі санктуарый праводзіць конкурс ёлачнай цацкі “Калядная казка”

[1]Дзеці і дарослыя запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе ёлачнай цацкі “Калядная казка”, які праводзіць санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Гэты праект дае магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, вынаходлівасць, арыгінальнасць матэрыялу, эстэтыку работ.

Конкурс накіраваны на ўмацаванне сямейных сувязяў шляхам сумеснага прыемнага баўлення часу, умацаванне сувязяў з парафіяльнай супольнасцю, развіццё і дэманстрацыю мастацкай творчасці дзяцей і дарослых.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 20 снежня даслаць зробленыя сваімі рукамі навагоднія цацкі (да 3 штук) на паштовы адрас: 231372, Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, а.г. Тракелі, вул. Лідская, 61А, кс. Юрый Бяганскі.

Патрабаванні да работ:

З 21 па 23 снежня пройдзе анлайн-галасаванне, па выніках якога будуць вызначаны тыя, хто заняў 1-е, 2-е і 3-е месцы. Галасаванне скончыцца 23 снежня ў 20.00. Арганізатары пакідаюць за сабой права прысуджаць спецыяльныя прызы за асобныя работы.

Работы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца ўдзельнікам.

Навагоднімі цацкамі, якія прымуць удзел у конкурсе, будуць упрыгожаны ёлкі ў тракельскім санктуарыі на свята Божага Нараджэння.

grodnensis.by [2]