- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Традыцыя: штогод 29 чэрвеня статуя Святога Пятра ў Ватыкане апранаецца ў чырвоную мантыю і папскую тыяру

[1]29 чэрвеня, у свята святых Пятра і Паўла, знакамітая бронзавая статуя Святога Пятра ў Ватыканскай базіліцы ўрачыста апранаецца ў папскія шаты. На статую ўскладаецца чырвоная мантыя і папская тыяра, што сімвалізуе мучаніцтва і годнасць першага Папы.

Традыцыя апранаць статую рэгулярна адбываецца двойчы на ​​год — першы раз 22 лютага, у свята катэдры Святога Пятра, і другі раз 29 чэрвеня.

[2]

Гэтая цырымонія падкрэслівае асаблівую ролю і аўтарытэт апостала ў Каталіцкім Касцёле.

misyjne.pl [3]
Пераклад Марыны Ткач