Савет па адукацыі штата Тэхас зацвердзіў спіс абавязковай літаратуры для вучняў дзяржаўных школ. Ён уключае, сярод іншага, урыўкі з Бібліі.
Як адзначае Reuters, гэта чарговая ініцыятыва ўрада штата, накіраваная на ўкараненне кансерватыўных і рэлігійных каштоўнасцей у амерыканскую сістэму адукацыі. Савет, у якім дамінуюць рэспубліканцы, 9 галасамі супраць 5 зацвердзіў спіс літаратуры, якая будзе абавязковай для чытання больш чым 5 мільёнаў вучняў дзяржаўных школ, пачынаючы з 2030 года.
Раней Тэхас абавязаў выстаўляць Дзесяць запаведзяў ва ўсіх дзяржаўных школах. Гэтае рашэнне было падтрымана ў пачатку года Федэральным апеляцыйным судом. Падобным чынам іншыя штаты, якія ўзначальваюцца рэспубліканцамі, таксама робяць крокі, імкнучыся інтэграваць хрысціянскае вучэнне ў дзяржаўную адукацыю.
Прыхільнікі палітыкі, прынятай Тэхасам, сцвярджаюць, што гэта аднаўляе ў школах фундаментальныя іўдэа-хрысціянскія прынцыпы, якія, на іх думку, маюць важнае гістарычнае значэнне.
Аднак крытыкі сцвярджаюць, што рашэнне адносна тэкстаў з Бібліі супярэчыць пункт Канстытуцыі, які забараняе ўстанаўленне дзяржаўнай рэлігіі (Establishment Clause), інтэрпрэтаванага судамі як прынцып аддзялення Царквы ад дзяржавы.
Даследаванне Pew Research Center пад назвай «Religious Landscape Study», апублікаванае ў 2025 годзе, паказала, што 62 працэнты дарослых амерыканцаў лічаць сябе хрысціянамі. 29 працэнтаў — заяўляюць пра адсутнасць рэлігійнай прыналежнасці. Сярод іншых рэлігій найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца іўдаізм (1,7%), іслам (1,2%), будызм (1,1%) і індуізм (0,9%).
Паводле misyjne.pl [2]
Пераклад Марыны Ткач
