- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Бараўлянах

[1]8 красавіка ў бараўлянскай салезіянскай парафіі імя Марыі Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях мукі нашага Пана Езуса Хрыста, паведамляе sdb.by [2].

Крыжовы шлях адбываўся на вуліцы вакол капліцы і будынку моладзевага араторыя. Акцёрамі былі самі парафіяне: яны пераапрануліся ў адпаведныя шаты і прадставілі прысутным эпізоды з апошніх дзён Езуса перад укрыжаваннем.

Набажэнства рыхтавалася доўгі час, на яго сабралася вялікая колькасць парафіянаў. Прыстуныя былі вельмі ўражаныя і ўдзячныыя кожнаму з акцёраў, бо дзякуючы іх намаганням змаглі больш глыбока перажыць гісторыю мукі Пана, што так неабходна кожнаму хрысціяніну ў перыяд Вялікага посту.

 

Варта адзначыць, што малітоўная імпрэза магла не састаяцца праз надвор’е, бо ўвесь дзень ішоў дождж, але непасрэдна падчас самаго Крыжовага шляху ўмовы былі спрыяльнымі.

[3]

Напрыканцы рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто падрыхтаваў гэты вечар малітвы, а асаблівым чынам сястрэ Дар’е Еўтухоўскай FMA, якая была галоўным арганізатарам і кіраўніком працэсу.

[4]

[5]

Духоўны скарб атрымалі не толькі ўдзельнікі Крыжовага шляху, але і самі акцёры. Шматлікія з іх дзяліліся сведчаннем, кажучы, што змаглі глыбока эмацыянальна перажыць гэтыя трагічныя гістарыячныя падзеі, нягледзячы на хваляванне.