[1]4 сакавіка ў Шчучыне адбылося чарговае набажэнства Крыжовага шляху з удзелам дзяцей і моладзі, а таксама іх бацькоў.
На гэты раз набажэнства падрыхтавалі і правялі таты і мужчыны шчучынскай парафіі. Мужчыны ад імя ўсіх мужоў і татаў маліліся за свае сем’і: жонак і дзяцей. Прасілі аб узаемнай павазе, узмацненні ў веры і міласці ў сваім сямейным асяроддзі.
Пасля кожнай стацыі ўсе прысутныя прасілі Божай дапамогі для загубленых, безадказных татаў і мужоў, якія залежаць ад сваіх грахоў, якія пакінулі свае сем’і.
На заканчэнне Крыжовага шляху мужчыны аддалі сябе ў апеку св. Юзафу, мужу Найсвяцейшай Панны Марыі і апекуну Езуса, просячы, каб ён стаў прыкладам у намеры быць добрым бацькам і мужам для сваіх дзяцей і жонак у штодзённым жыцці.
а. Віталій Слука SP, тэкст;
Дзмітрый Лобач, фота



