[1]Запрашаем да прагляду запісу тэлеперадачы «Вечерний Витебск», гасцямі якой сталі біскуп Алег Буткевіч і хор «Гасанна» з парафіі св. Барбары ў Віцебску.
У размове з тэлегледачамі размова ідзе пра заканчэнне Году Міласэрнасці, пра яго адметныя рысы. Узгадаў іерарх і пераклад на беларускую мову кнігі Папы Францішка «Імя Бога -Міласэрнасць».
Закранулі ў размове і пытанні святкавання Божага Нараджэння ў сучасным свеце.
Таксама гледачоў чакала прыемная неспадзяванка — спеў і ігра на гітары біскупа Алега Буткевіча.