- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Айцец абвясціў Год Міласэрнасці

papierz [1]Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка 2015 года ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё [2].

Ён пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2015 года і закончыцца 20 лістапада 2016 года, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

“Дарагія браты і сёстры, я часта думаў пра тое, як Касцёл можа зрабіць яшчэ больш відавочным сваю місію быцця сведкам міласэрнасці. Гэта шлях, які пачынаецца ад духоўнага навяртання”, — сказаў ён. “Таму я вырашыў абвясціць Надзвычайны Юбілей, які будзець мець у сваім цэнтры Міласэрнасць Бога”, — сказаў Папа і заклікаў перажыць яго натхняючыся евангельскімі словамі “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”.