- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Францішак быў вегетарыянцам?

[1]Святы Францішак Асізскі не быў вегетарыянцам, падкрэсліў айцец Паола Фіясканара, кіраўнік Францішканскага місійнага цэнтра.

Айцец Паола прыводзіць розныя гісторыі з жыцця заснавальніка яго ордэна, не пацвярджаючы гэты тэзіс.

Многія лічаць, што заснавальнік Братоў Меншых так любіў жывёл, што нават сам іх не еў. Але, як адзначае айцец Паола Фіясканара ў сваёй кнізе «Frate Movida», гэта было не так.

Айцец Паола з’яўляецца кіраўніком Францішканскага місійнага цэнтра ў Італіі. Некалькі гадоў ён кіраваў цэнтрам у цэнтральнай частцы Рыма, дзе была прадстаўлена і распаўсюджана францішканская дабрачынная дзейнасць. Цэнтр знаходзіўся на ўчастку, дзе часта квітнела начное жыццё, таму яго праца стала магчымасцю для мноства цікавых размоў.

Як успамінае францішканін, шмат хто пытаўся ў яго, ці ёсць у жывёл душа; былі і тыя, хто хацеў даведацца, які падыход да спажывання мяса меў сам святы Францішак Асізскі.

Адзін наведвальнік прама сказаў, што заснавальнік францішканаў, безумоўна, быў вегетарыянцам, таму ўсе францішкане таксама не павінны есці мяса. У адказ айцец Фіясканара працытаваў урывак з адной з самых ранніх біяграфій святога, у якой Томас Чэланскі распавядае гісторыю пра тое, як Божае Нараджэнне выпала на пятніцу. Тады святы Францішак загадаў сваім сабратам есці мяса ў «момант нараджэння Дзіцяці».

Томас Чэланскі таксама прыводзіць гісторыі пра тое, што святы Францішак любіў мяса, а яго любімымі стравамі былі белае мяса (птушка), шчупак і крэветкі.

Паводле stacja7.pl [2]
Пераклад Марыны Сінкевіч