[1]У пятніцу, 27 сакавіка, а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) перад базылікай Святога Пятра Папа Францішак узначаліць набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу.
Як раней паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News [2], набажэнства на пустой плошчы, без удзелу людзей, будзе складацца з чытання Божага слова, малітоўных просьбаў і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
На заканчэнне малітвы Пантыфік удзеліць надзвычайнае благаслаўленне «Urbi et orbi «(«Гораду і свету») з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.
«Ужо сёння запрашаю ўсіх духоўна прыняць у ёй удзел праз сродкі масавай інфармацыі. Выслухаем Слова Божае, узнясем нашы просьбы, памолімся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якім напрыканцы я ўдзялю благаслаўленне «Urbi et Orbi», падчас якога будзе магчыма атрымаць поўны адпуст.
«На пандэмію віруса мы хочам адказаць пандэміяй малітвы, спачування пяшчоты. Будзем аб’яднанымі. Пакажам нашу блізкасць да самотных і самых выпрабаваных людзей», — сказаў Папа Францішак.