- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Айцец сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі

[1]Зала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім Нунцыем у Беларусі.

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ў Харватыі, прыбыў 11 кастрычніка таго ж года.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News [2]