[1]Пантыфік выказаў спачуванні насельніцтву Інданезіі, якое пацярпела ад землятрусу і ўказаў на прыклад новага благаслаўлёнага.
“Некалькі гадзін таму востраў Ява ў Інданезіі пацярпеў ад моцнага землятрусу. Выказваю маю блізкасць гэтаму дарагому насельніцтву і малюся за загінулых і параненых”, — сказаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 23 лістапада 2022 года прайшла ў Ватыкане.
Папа Францішак нагадаў таксама, што ў мінулую нядзелю адбылася беатыфікацыі айца Джузэпэ Амбразолі, місіянера-камбаніяніна, святара і лекара, які нарадзіўся ў італьянскай дыяцэзіі Кома і памёр ва Угандзе ў 1987 годзе, пасля таго як прысвяціў усё сваё жыццё хворым, у якіх бачыў аблічча Хрыста. “Няхай гэта надзвычайнае сведчанне дапаможа кожнаму з нас быць годнымі Касцёла, які выходзіць насустрач людзям”, — дадаў ён.
Аляксандр Панчанка – беларуская рэдакцыя Vatican News [2]