- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Айцец падтрымаў рэзалюцыю ААН аб спыненні агню на фоне пандэміі

[1]Папа Францішак выказаў падтрымку рашэнню Рады Бяспекі ААН аб прыпыненні ваенных канфліктаў для эфектыўнага аказання гуманітарнай дапамогі людзям, пацярпелым ад пандэміі каронавіруса.

Пантыфік скіраваў свой заклік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 5 ліпеня 2020 года прайшла ў Ватыкане. Ён нагадаў, што на гэтым тыдні Рада Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае некаторыя меры для барацьбы з разбуральнымі наступствамі віруса COVID-19, асабліва на тэрыторыях, дзе адбываюцца канфлікты.

“Вартай пахвалы з’яўляецца просьба аб глабальным і неадкладным спыненні агню, якое дало б магчымасць для міру і бяспекі, неад’емных для аказання гуманітарнай дапамогі, тэрмінова неабходнай. Заклікаю да эфектыўнага і своечасовага ажыццяўлення гэтага рашэння дзеля дабра людзей, што пакутуюць. Няхай гэта рэзалюцыя Рады Бяспекі стане першым мужным крокам для мірнай будучыні”, — пажадаў Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News