- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Айцец не зможа правесці Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела

[1]Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сёлета Папа Францішак не зможа правесці традыцыйную святую Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела.

Папская святая Імша і працэсія з эўхарыстычным благаслаўленнем сёлета не будуць праводзіцца з-за абмежаванняў, якія накладае на Святога Айца боль у калене, а таксама ў сувязі з асаблівымі літургічнымі патрабаваннямі гэтай цэлебрацыі, — гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, апублікаваным 13 чэрвеня 2022 года.

Урачыстасць Божага Цела асаблівым чынам святкуецца ў Рыме з ХІІІ стагоддзя. Па традыцыі Пантыфік цэлебруе літургію перад базылікай святога Яна на Латэране, а затым узначальвае працэсію з Найсвяцейшым Сакрамантам да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ, ля якой удзяляе вернікам эўхарыстычнае благаслаўленне.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News