Карыстаючыся пандэміяй каронавіруса, мафія ўзбагачаецца праз карупцыю, — звярнуў увагу Папа Францішак падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане.
Спасылаючыся на Дзень памяці нявінных ахвяр мафіі, які адзначаецца 21 сакавіка 2021 г. у Італіі, Папа заклікаў, малітоўна ўшаноўваючы памяць тых, хто загінуў ад рук мафіёзі, змагацца з гэтымі «структурамі граху, якія супярэчаць Евангеллю Хрыстоваму».
“Мафія прысутнічае ў розных частках свету, і, карыстаючыся пандэміяй, узбагачаецца дзякуючы карупцыі. Св. Ян Павел II асудзіў гэту «культуру смерці», а Бэнэдыкт XVI – “шляхі смерці». Такія структуры граху, насуперак Евангеллю Хрыста, падмяняюць веру ідалапаклонствам. Сёння мы ўзгадваем усіх ахвяр і аднаўляем сваю прыхільнасць да барацьбы з мафіяй”, — сказаў Папа.
Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]
