- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Айцец даў тры парады на Адвэнт

[1]Папа Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт. Адмысловы заклік ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

«Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія», — заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і.

«Гэтыя тры рэчы вельмі дапамогуць нам: большая сціпласць, ненавязлівая і паважлівая ўвага да блізкіх людзей, якія могуць знаходзіцца ў патрэбе, а таксама, што вельмі важна, моманты простай малітвы ў сям’і», — сказаў Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]