- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святы Айцец благаслаўляе Вэлетры як «Горад Марыі»

[1]Папа Леў XIV накіраваў сардэчнае прывітанне ўдзельнікам урачыстасці, падчас якой горад Вэлетры (Італія) будзе публічна абвешчаны «Civitas Mariae» – «Горадам Марыі», выказваючы надзею на абнаўленне адданасці Маці Божай.

Тэкст, падпісаны кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, сведчыць пра асаблівую ўвагу Святога Айца да гэтага значнага для каталіцкай супольнасці жэсту.

У сваім лісце Святы Айцец выказвае надзею на тое, што ўрачыстасць «паспрыяе абноўленай і сапраўднай адданасці Багародзіцы, заахвочваючы вернікаў да шчодрага евангельскага сведчання, да палымянага ўдзелу ў садзейнічанні агульнаму дабру і да спакойнага суіснавання пад знакам гасціннасці». Папа Леў XIV асабліва падкрэслівае важнасць клопату пра найбольш слабых чальцоў грамадства, што з’яўляецца неад’емнай часткай хрысціянскага сведчання.

[2]

Горад Вэлетры мае глыбокія традыцыі ўшанавання Дзевы Марыі, якая вядома там як Багародзіцы Ласкаў. Пераўтварэнне яго ў «Civitas Mariae» – гэта не проста сімвалічны жэст, але і пацвярджэнне духоўнай спадчыны, якая фарміравала гісторыю і культуру гэтага месца на працягу стагоддзяў.

У заключнай частцы ліста гучыць апостальскае бласлаўленне Папы Льва XIV «біскупу, святарам, уладам і ўсім прысутным, з асаблівай думкай пра хворых і пажылых людзей».

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя [3] Vatican News