[1]24 верасня 2025 года падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV атрымаў незвычайны падарунак – ровар, спецыяльна створаны для яго турэмнымі зняволенымі, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News [2].
Над роварам працавалі 24 зняволеныя з рамонтнай майстэрні турмы ў Бальцана. Двое з іх атрымалі дазвол прысутнічаць на агульнай аўдыенцыі на Плошчы Святога Пятра і асабіста ўручыць Пантыфіку ровар і яго партрэт.
Зняволеныя выказалі спадзяванне, што гэты досвед стане выразным пасланнем надзеі і салідарнасці для ўсіх вязняў, якія з намаганнем крочаць шляхам рэабілітацыі.