- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Святая Зямля: пераследу хрысціян няма, ёсць дыскрымінацыя

[1]Мы не падвяргаемся прамому пераследу, але можна казаць пра ўскосныя дзеянні па дыскрымінацыі, — заявіў Апостальскі адміністратар лацінскага Іерусалімскага Патрыярхату.

“Калі вы – хрысціянін, вам больш складана знайсці месца для жыцця і працы. Карацей, жыццё тут не простае, нармальнае”, — заўважыў арцыбіскуп П’ербатыста Піцабала.

Іерарх нагадаў, што ў Ізраілі налічваецца каля 130 тыс. хрысціян арабскага паходжання і 80 тыс. хрысціянскіх імігрантаў. У Палестыне жыве каля 50 тыс. паслядоўнікаў Хрыста. Ён таксама адзначыў, што ў супольнасці склалася дрэннае ўражанне пра становішча хрысціян у Іраку ці Сірыі. Калі такія рэчы адбываюцца там, чаму яны не могуць здарыцца ў нас? – пытаюцца мясцовыя хрысціяне.

Кажучы пра ўплыў Каталіцкага Касцёла на сітуацыю ў Святой Зямлі, Апостальскі адміністратар адзначыў, што яму цяжка выконваць адмысловыя задачы, бо ён знаходзіцца ў меншасці. “Наша роля заключаецца не ў тым, каб пабудаваць мост паміж ізраільцянамі і палестынцамі, — сцвердзіў арцыбіскуп Піцабала — калі яны хочуць размаўляць адно з адным, могуць зрабіць гэта і без нас”. Аднак ён прызнаў, што важную ролю Касцёла пацвярджае вялікая колькасць пілігрымаў, якія прыязджаюць з усяго свету, каб наведаць святыя месцы.

[2]

Арцыбіскуп П’ербаціста Піцабала

Акрамя таго, Касцёл з’яўляецца носьбітам пэўнага ладу жыцця. “На гэтай канфліктнай зямлі мы можам заставацца прыкладам таго, як не ўжываць сілу, не мець ворагаў, як шукаць і будаваць добрыя міжасобасныя адносіны з усімі. Гэта не час для вялікіх жэстаў. Касцёл павінен шукаць спосаб стварэння невялікіх сувязяў, маленькіх мастоў з усімі, у адпаведнасці з нашым хрысціянскім ладам жыцця”, — лічыць Апостальскі адміністратар лацінскага Іерусалімскага Патрыярхату.

Беларуская рэдакцыя Vatican News [3]