- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

“Святы Францішак, вядзі нас да Хрыста!” — у жніўні пройдзе Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

[1]На Глыбоччыне зноў запаляцца агні веры, творчасці і спорту. 12–13 жніўня 2026 года вёска Дзеркаўшчына ператворыцца ў сапраўднае месца малітвы і радасці, дзе зберуцца юныя католікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Тэмай гэтага года стаў вобраз святога Францішка Асізскага — прыклада Божай любові да ўсяго стварэння.

Гэта мерапрыемства — значна больш за спаборніцтвы. Як нагадваюць арганізатары, Парафіяда грунтуецца на старажытнагрэцкай трыядзе: ТЭАТР — СВЯТЫНЯ — СТАДЫЁН. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць раскрыць сваё сэрца праз малітву, свой талент — праз мастацтва, а сваю волю — праз спорт. Галоўныя ж урокі, якія тут атрымліваюць, — гэта прабачэнне, узаемапавага і сапраўдная чалавечнасць.

Што чакае ўдзельнікаў?

Тэатр (мастацкія спаборніцтвы):

Стадыён (спартыўныя спаборніцтвы):

  1. Камандныя дысцыпліны:
    • Міні-футбол (А1+1, В1+1, С1 = 5 чал.)
    • Валейбол класічны (А1+1, В1+1, С1 = 5 чал.)
    • Валейбол пляжны (А1+1, В1+1 = 4 чал.)
    • Баскетбол (А1+1, В1+1, С1 = 5 чал.)
  2. Лёгкая атлетыка (асобна хлопцы і дзяўчаты ва ўзроставых групах):
    • Бег на 60, 100 і 400 метраў.
    • Скачкі ў даўжыню з месца і з разбегу.
  3. Індывідуальныя спаборніцтвы (па 1 хлопцу і 1 дзяўчыне ад групы А, В, С):
    • Кіданне мяча, бадмінтон, дартс і шашкі.

Святыня (духоўная праграма):

Асновай усяго дзеяння будзе малітва. У праграме:
• Урачыстая Святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
• Змястоўныя канферэнцыі;
• Супольная малітва Ружанца і Вяночак да Божай Міласэрнасці;
• Біблійны конкурс на веданне Евангелля паводле Яна (тэст на 45 хвілін);
• Гісторыя касцёла (прысвечана св. Францішку Асізскаму) (тэст на 45 хвілін).

Акрамя таго, усіх чакае экскурсія — наведванне святыняў горада Глыбокае.

Хто можа ўдзельнічаць?

Запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Каманда фарміруецца з разліку 10+1 чалавек – гэта мінімальны склад, максімальная колькасць не абмежавана.

Важна! Узроставыя катэгорыі павінны быць прадстаўлены раўнамерна:
— Група А (10-12 гадоў): 2 хлопцы, 2 дзяўчынкі
— Група В (13-15 гадоў): 2 хлопцы, 2 дзяўчынкі
— Група С (16-17 гадоў): 2 хлопцы, 2 дзяўчынкі

Рэгістрацыя каманды праводзіцца да 9 жніўня ўключна.

Што забяспечваюць арганізатары?

Поўнае трохразовае харчаванне, камфортны начлег, транспарт да гарадскога стадыёна ў Глыбокім, неабходны спартыўны і культурны інвентар. Пераможцаў чакаюць узнагароды: камандныя кубкі, індывідуальныя медалі і спецыяльныя сертыфікаты для парафій, якія занялі І, ІІ і ІІІ месцы.

Што ўзяць з сабой?

Духоўны “уступны ўзнос”

Кошт удзелу — не грошы. Гэта шчырая малітва за арганізатараў і аніматараў (мы ўсе разам даверым іх абароне Найсвяцейшай Панны Марыі — малітвай “Тваёй абароне”), а таксама відэакалаж працягласцю да 20 секунд ад кожнай каманды на тэму: “Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі — гэта…”. Далучайце крэатыў — вашы відэа стануць часткай гісторыі сустрэчы!

Больш падрабязная інфармацыя:
+37529 216-99-82 [2] — кс. Валерый Орсік
parafiada993@gmail.com

Парафіяда чакае цябе! Гэта не проста ўдзел у конкурсах — гэта ўнікальная нагода стаць лепшым разам з іншымі, пераадолець сябе і адчуць, што Хрыстос жыве сярод нас. Да сустрэчы на Глыбоччыне!