[1]«Міласэрнасць Самаранiна – любіць, нясучы боль іншага» – такую тэму выбраў Папа для наступнага Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца ў 2026 годзе. Пра гэта паведаміла Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
Тэма, ставячы ў цэнтр евангельскую постаць Самараніна, які праяўляе любоў, клапоцячыся пра спакутаванага чалавека, што трапіў у рукі разбойнікаў, хоча падкрэсліць гэты аспект любові да бліжняга: любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бяром на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы, часта ў кантэксце крохкасці з прычыны беднасці, ізаляцыі і адзіноты.
Сёння таксама Езус Хрыстус, «Добры Самаранін», набліжаецца да зраненага чалавецтва, каб праз сакрамэнты Касцёла падарыць суцяшэнне і надзею, натхняючы вернікаў на ўчынкі дапамогі і блізкасці для тых, хто сутыкаецца з выпрабаваннямі хваробы, часта абцяжаранымі беднасцю, адзінотай і ізаляцыяй, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным 26 верасня 2025 года Залай Друку.
Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News [2]