- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сустрэчу для бацькоў правялі айцы піяры ў Шчучыне

[1]30 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных груп парафіяльных (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор Calasanz).

Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху (разам з дзецьмі).

Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму «Скарбы св. Імшы», якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Навошта мы прымаем удзел у св. Імшы, чаму Касцёл заахвочвае да частага прыняцця св. Камуніі і іншыя рэчы аб Сакрамэнце Эўхарыстыі абмяркоўваліся на выжэй узгаданым мерапрыемстве.

[2]

Падсумаваннем сустрэчы стала супольная гульня бацькоў і дзяцей у валейбол і футбол.

[3]

а. Віталь Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, фота [4]