- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сустрэча маладых кансэкраваных адбудзецца ў Навагрудку

[1]13-15 лютага 2023 г. у Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца V сустрэча маладых кансэкраваных асобаў Беларусі (да 40 гадоў жыцця).

Сустрэча распачнецца святой Імшой у панядзелак 13 лютага а 12.00, а закончыцца ў сераду 15 лютага святой Імшой з Ютраню ў 7.45. Шчыра запрашаем да ўдзелу!

Ахвяраванне за ўдзел — 50 р.

Запісацца пажадана да 7 лютага, можна гэта ўчыніць запоўніўшы форму [2] або па тэл. +37529 744-25-38 [3] — кс. Уладзімір Марушэўскі SChr