[1]У першую суботу месяца, 7 студзеня 2023 года ў межах Вялікай навэнны ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца малітоўная сустрэча для катэхетаў і настаўнікаў. Сустрэчу арганізуе Віцебская дыяцэзія.
Вялікая дзевяцімесячная навэнна – асаблівая малітва, якая адбываецца паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў першыя суботы месяца ад кастрычніка 2022 года і працягнецца да чэрвеня 2023 года.
Праграма:
11.00 — Прыезд у Нацыянальны санктуарый, прывітанне пілігрымаў;
11.30 — Супольны Ружанец (катэхеты Віцебскай дыяцэзіі – с. Марыяна Гроць), магчымасць споведзі;
12.00 — Св. Імша — узначальвае біскуп Алег Буткевіч;
13.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
13.30 — Аплатковае спатканне з кавай і пачастункам;
14.15 – Канферэнцыя: “Ты настаўнік Ізраэля і гэтага не ведаеш? (Ян 3,10) Нікадэмаў шлях ад аксіяматычнага настаўніцтва да евангелізацыйнага вучнёўства” — кс. Валерый Марціноўскі;
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (сёстры катэхэткі Віцебскай дыяцэзіі);
— благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў;
— благаслаўленне на заканчэнне сустрэчы.