- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

“Супакой і дабро”: Івянец ізноў запрашае на Музычную майстэрню (рэгістрацыя распачалася)

[1]З 20 да 27 ліпеня 2026 года ў Івянцы пройдзе 22-я Музычная майстэрня, тэмай якой у абвешчаны Папам Львом XIV Год святога Францішка стане дэвіз францішканскага ордэна: “Супакой і дабро”. Ужо адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Музычная майстэрня ў Івянцы – гэта штогадовая летняя сустрэча аматараў хрысціянскай музыкі, якія разам удасканальваюць сваё музычнае майстэрства, адкрываюць таленты, узбагачаюцца духоўна і знаходзяць новых сяброў. Праграма Музычнай майстэрні, якая сёлета пройдзе ўжо ў 22-і раз, будзе традыцыйна ўключаць штодзённую малітву, духоўныя канферэнцыі, практыку супольнага спеву ў літургічным хоры, майстар-класы розных напрамкаў і музычна-тэматычныя вечары.

Тэмай сустрэчы, якую з 20 да 27 ліпеня 2026 года арганізуе супольнасць айцоў францішканаў канвентуальных з кляштара святога Антонія Падуанскага ў Івянцы, стануць словы францішканскага прывітання: “Супакой і дабро” (“Pax et bonum”). Гэтыя словы адсылаюць да спецыяльнага Года святога Францішка, які быў абвешчаны Папам Львом XIV у 800-ю гадавіну смерці святога жабрака з Асізі.

Духоўным кіраўніком Музычнай майстэрні 2026 стане ксёндз біскуп Алег Буткевіч.

З мінулага тыдня адкрыта папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў па СПАСЫЛЦЫ>>> [2]. Арганізатары таксама заахвочваюць пазнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй пра падзею ў сацыяльных сетках: Instagram>>> [3], Telegram>>> [4].

[5]

Асноўная арганізацыйная інфармацыя: