- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Створаны сайт, прысвечаны жыццю і дзейнасці Бэнэдыкта XVI

[1]Вынікам супрацоўніцтва Нямецкага фонду каталіцкай журналістыкі Tagespost і Інстытута Папы Бэнэдыкта XVI стала стварэнне сайта BenedictusXVI.com [2] на нямецкай і англійскай мовах.

Праект павінен дапамагчы аднаўленню Касцёла, паглыбленню асабістых адносін людзей з Хрыстом, паспрыяць таму, каб прыгажосць веры і розуму стала адказам Касцёла на выклікі рэлятывізму і суб’ектывізму.

Аўтары ініцыятывы таксама спадзяюцца, што яна будзе процідзейнічаць “аднабаковым адносінам, распаўсюджаным стэрэатыпам і скажонаму вобразу” Бэнэдыкта XVI, спробам прадставіць яго як “эмблему састарэлага мыслення, якое трэба раз і назаўжды пераадолець”, пашыраць погляд на жыццё і дзейнасць Бэнэдыкта XVI, вольны ад любога роду прадузятасці.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News [3]