- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Стужкі на ватыканскай батлейцы сімвалізуюць жыццё, выратаванае ад аборта

[1]У ватыканскай зале Паўла VI была адкрыта калядная батлейка, створаная мастаком з Коста-Рыкі. Акрамя асноўнага каляднага паслання, гэтая праца заклікае да абароны чалавечага жыцця з моманту зачацця.

Як паведамляе Aleteia [2], батлейка будзе паказваць цяжарную Марыю да Каляд, пакуль не народзіцца Дзіця.

Папа Леў XIV адзначыў, што для ўпрыгожвання батлейкі было выкарыстана 28 тысяч стужак, кожная з якіх сімвалізуе жыццё, выратаванае ад аборту, дзякуючы малітве і падтрымцы, якую каталіцкія арганізацыі аказваюць шматлікім маці ў патрэбе.

credo.pro [5]
Фота: Vatican Media

Пераклад Марыны Ткач