- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Студэнты БДУ наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску

[1]20 верасня ў межах праекту «Дыялог культур і рэлігій» студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), паведамляе Catholic.by [2].

Гутарку са студэнтамі вядучай беларускай ВНУ правёў пробашч парафіі ксёндз канонік Францішак Рудзь.

Святар расказаў моладзі пра гісторыю Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміў са шматвяковымі традыцыямі талерантнасці, добрасуседства і адзінства паміж рознымі канфесіямі на беларускіх землях.

[3]

Студэнты даведаліся пра традыцыі напісання ікон і алтарных карцін, пазнаёміліся з гісторыяй фарміравання Марыйнага санктуарыя ў Будславе і значнасцю фэсту ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, які быў унесены ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.