Кардынал П’етра Паралін атрымае першы ў гісторыі Еўрапейскі ордэн за заслугі. Урачыстая цырымонія пройдзе ў Страсбургу як знак прызнання яго ўкладу ў адзінства і дэмакратыю.
19 мая 2026 года, стане асаблівай старонкай у дыялогу паміж Касцёлам і еўрапейскімі інстытутамі. У сядзібе Еўрапейскага парламента пройдзе ўрачыстасць, якая замацуе новую традыцыю прызнання маральных аўтарытэтаў.
Сярод першых дваццаці асоб, абраных для атрымання гэтай высокай узнагароды, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін займае знакавае месца. Яго прысутнасць сярод лаўрэатаў падкрэслівае важнасць духоўнай дыпламатыі ў сучаснай палітычнай архітэктуры.
Як адзначае прэс-служба Еўрапарламента, кожны з узнагароджаных атрымае не толькі знак адрознення і ордэнскую стужку, але і сертыфікат, уласнаручна падпісаны Старшынёй Рабертай Мецолай.
Гэты ордэн – першая ў гісторыі адзнака такога маштабу, заснаваная непасрэдна ўстановай Еўрасаюза.
Важным духоўным складнікам сустрэчы стане кароткае слова кожнага лаўрэата, што дазволіць прысутным пачуць галасы тых, хто прысвяціў жыццё абароне чалавечай годнасці і інтэграцыі.
кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News [2]
