- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Стан здароўя Святога Айца паляпшаецца

[1]Раніцай 21 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцай пацвердзіла станоўчую дынаміку, якая назіраецца ў апошнія дні.

“Ноч прайшла добра. Раніцай Папа Францішак падняўся і паснедаў”, — коратка паінфармавалі ў Ватыкане.

Напярэдадні паведамлялася, што клінічны стан Пантыфіка застаецца стабільным і мае станоўчую дынаміку. Палепшыліся паказчыкі аналізу крыві, няма тэмпературы.

Папа Францішак штодзённа прымае святую Камунію і працягвае выконваць працоўныя абавязкі.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News [2]