- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Спачылага ксяндза Леаніда Мозгеля пахавалі ў Старых Васілішках

[1]12 лістапада ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбылося пахаванне кс. Леаніда Мозгеля [2], які паходзіў з гэтай парафіі, і яго маці Станіславы.

Пахавальную Імшу ў інтэнцыі спачылага святара і яго мамы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, яе канцэлебравалі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і святары.

На малітве сабраліся вернікі мясцовай парафіі, якія ведалі кс. Леаніда і яго маці. Парафія ў Старых Васілішках у гэтым годзе развіталася ўжо з чарговым святаром. Вясной памёр кс. Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат).

[3]

Пасля Імшы цела спачылага кс. Леаніда было пакладзена ў грабніцу пры ўваходзе ў святыню, каля кс. Паўла Барысевіча, а яго мама была пахавана на мясцовых могілках.

[4]

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by [11]