- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Навагрудак

[1]Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі.

Духоўныя практыкаванні адбудуцца пад дэвізам “Праз хрост я стану новым стварэннем. Хрост – новае нараджэнне, пачатак жыцця ў Хрысце” 6-8 лістапада ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26).

Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі.

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 621 44 22 (с. Назарыя CSFN)

grodnensis.by [2]