- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сёстры эўхарысткі запрашаюць у Браслаў на юбілейныя ўрачыстасці Кангрэгацыі

[1]29 красавіка сёстры эўхарысткі запрашаюць на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя існавання Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, якія пройдуць у Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.

Пачатак у 11.00. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.