[1]Пяцярых благаслаўлёных – з Англіі, Бразіліі, Індыі, Італіі і Швейцарыі – Папа Францішак абвесціць святымі ў нядзелю, 13 кастрычніка 2019 г. У Ватыкан прыбудуць афіцыйныя дэлегацыі краін.
Гаворка ідзе пра англійскага канвертыта з англіканства кардынала Генры Ньюмана і чатырох жанчын: бразільянку, сястру Дульчэ (Марыю Рыту до Суса Брыта Лопэс Понтэс); сястру Марыям Тэрэзію Манкідзіян Чырамэль з Індыі; італьянку, сястру Джозэфіну Ваніні; свецкую верніцу з Швейцарыі Маргэрытэ Байс. Усе яны жылі ў XIX-XX стагоддзях.
На нядзельную цырымонію прыбудуць афіцыйныя дэлегацыі некалькіх краін: Італію будзе прадстаўляць Прэзідэнт Серджа Матарэла, Вялікабрытанію – прынц Чарльз, Бразілію – Віцэ-прэзідэнт краіны Антоніа Марцінз Мурэо, Кітай – Віцэ-прэзідэнт Чэнь Цзяньжэнь, Ірландыю – Міністр адукацыі Джо Макх’ю, Швейцарыю – член Федэральнай рады Карын Кэлер-Зутэр.
Для Святога Айца гэта будзе першая кананізацыя сёлета і 17-я з пачатку пантыфікату.
Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News