- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сэрцанін Дзмітрый Прыступа прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Ляхавічах

[1]1 мая ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыя Прыступу SCI.

Новапрэзбітэр родам з Баранавічаў, належыць да Кангрэгацыі ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса — сэрцанаў.

Да прэзбітэрскага пасвячэння кс. Дзмітрый нёс дыяканскае служэнне ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Паставах (Віцебская дыяцэзія).

[2]

Catholic.by [3]