- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сямейныя рэкалекцыі цвярозасці пройдуць на Браслаўшчыне

[1]З 19 па 22 жніўня ў вёсцы Далёкія (Браслаўскі раён) пройдуць сямейныя рэкалекцыі цвярозасці для ўсіх ахвотных.

Духоўныя практыкаванні арганізуе душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, якое дапамагае падысці да праблемы залежнасцяў у святле веры.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.

Больш падрабязна пра праграму і ўдзел у рэкалекцыях можна даведацца па тэлефоне:

+37533 325 57 64 – Юрый Гапонік

Grodnensis.by [2]