- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Штучны інтэлект зноў прадставіў аблічча Езуса на падставе Турынскай плашчаніцы

[1]Турынская плашчаніца ўяўляе сабой палатно даўжынёй 4,37 м і шырынёй 1,13 м, на якім можна ўбачыць выяву закатаванага мужчынскага цела. Захоўваецца яна ў саборы Турына. Як абвяшчае традыцыя, менавіта ў гэтае палатно было загорнута цела Езуса пасля Яго пакутніцкай смерці на крыжы.

У жніўні гэтага года брытанская газета «Daily Star» апублікавала на сваім партале вынікі цікавага эксперыменту. Журналісты далі штучнаму інтэлекту заданне стварыць выяву фігуры, адлюстраванай на Плашчаніцы.

[2]

Аблічча Езуса паводле Турынскай плашчаніцы

Твар і грудзі чалавека, згенераваныя штучным інтэлектам, дзіўна падобныя на выявы Езуса, вядомыя, напрыклад, з каталіцкай іканаграфіі. Прыгожы і даволі малады чалавек з Плашчаніцы мае выцягнуты хударлявы твар, бараду і вусы,а таксама доўгія валасы.

Аналагічнае заданне ўжо ставілася перад штучным інтэлектам год таму.

Мужчына на гэтай выяве стылізаваны па-іншаму і мае крыху іншую форму вачэй, але ў астатнім выглядае падобным.

pl.aleteia.org [3]
пераклад Марыны Ткач