- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Што вядома пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам?

[1]Сайт парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску chyrvony.by [2], дзе ў касцёле 26 верасня здарыўся пажар і на дадзены момант святыня зачынена, паведамляе пра дзеянні, якія прадпрымаюць парафіяне разам з пробашчам кс. Уладзіславам Завальнюком:

  1. На адрас КУП «Мінская спадчына» былі накіраваныя лісты з просьбай аб строгім выкананні патрабаванняў пратаколу (№5 ад 26 верасня 2022 г.) пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска, а менавіта, дапусціць упаўнаважаных прадстаўнікоў парафіі да даследавання пашкоджаных канструкцый са складаннем супольнага акту даследавання, вопісу маёмасці і вызначэння месца захавання па кожнай пазіцыі. Названы пратакол таксама патрабуе стварыць супольную камісію па вызначэнні нанесенай пажарам шкоды.
  2. Накіраваны запыт у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні інфармацыі па выніках праведзеных следчых дзеянняў.
  3. Парафія накіравала на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрыты ліст, які прадстаўлены ніжэй.

[3] [4]

4. Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк надалей трывае ў чыстым посце на вадзе, які ахвяруе ў інтэнцыі вяртання Чырвонага касцёла вернікам.

[5]

Кс. Уладзіслаў Завальнюк моліцца на прыступках Чырвонага касцёла. Фота з адкрытых крыніц

5. Парафія па-ранейшаму патрабуе малітоўнай дапамогі кожнага неабыякавага верніка, каб Найсвяцейшы Сакрамант як найхутчэй мог вярнуцца ў храм і не быў бы прыніжаны Божы дом.