[1]«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакраманту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Час навучання — тры гады. З’езды адзін раз у месяц, звычайна другая субота і нядзеля месяца.
Заняткі будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: г. Гродна, вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка).
Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння;
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
- рэкамендацыя ад пробашча;
- 2 фатаграфіі (3х4 см);
- ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы;
- ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)
Запісацца на курс можна штодзённа да 5 кастрычнiка.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка
catholic.by [2]