[1]26 кастрычніка семінарысты, якія навучаюцца на падрыхтоўчым курсе Вышэйшай Духоўнай семінарыі, наведалі прытулак для дзяцей у вёсцы Багданава, што ў Валожынскім раёне.
Прыёмнымі дзецьмі, якія жывуць у гэтай сям’і, апякуюцца 2 жанчыны Алена і Тэрэза, якія належаць да Інстытута кансэкраванага жыцця св. Тэрэзы.
7 юнакоў разам са сваім духоўным айцом кс. Алегам Пятрашкам дапамагалі на тэрыторыі прытулку капаць траншэю, раўнялі ўчастак, грузілі камяні і будаўнічае смецце.
На зваротным шляху клерыкі наведалі Крэва і Баруны.
Нагадаем, што падрыхтоўчы год з сядзібай ў Мінску лічыцца першым годам Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне і Пінску. Калі казаць агулам, гэта такі падрыхтоўчы курс, які дазваляе хлопцам пазнаць асноўныя праўды веры, катэхізіс, каб далей распачаць семінарыйную фармацыю.
Ірына Радзевіч