- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Самыя значныя падзеі ў Віцебскай дыяцэзіі за 2016 год

З нагоды заканчэння 2016 года, мы хочам яшчэ раз нагадаць вам самыя значныя падзеі, якія адбыліся ў Віцебскай дыяцэзіі.

[1]

Айцец Чэслаў Курэчка атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне»

12 студзеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася цырымонія [2] ўручэння прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Сярод 15 лаўрэатаў быў і каталіцкі святар з Віцебскай дыяцэзіі. За захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць прэмію «За духоўнае адраджэнне» Аляксандр Лукашэнка ўручыў пробашчу касцёла Святой Тройцы ў вёсцы Росіца, айцу Чэславу Курэчке МІС.

[3]

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах

У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж [4], які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла.

[5]

У Дуброўне ўрачыста адкрыты касцёл

Падзея адбылася [6] 26 красавіка падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы святараў і кансэкраваных асоб з біскупам Алегам Буткевічам.

[7]

У Росіцы прайшло свята буслоў

Мерапрыемства адбылося [8] 30 красавіка пад назвай “Зямля пад беламі крыламі”. Ідэя гэтага свята належыць айцу Чэславу Курэчку МІС, які ўжо восем гадоў служыць у Росіцы. Ён быў і асноўным арганізатарам свята. Дапамагалі яму ў гэтым парафіяне, супрацоўнікі Дома культуры з суседняй Сар’і, святары, проста неабыякавыя людзі.

[9]

800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску

20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя [10]заснавання дамініканскага ордэну. Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі.

[11]

Біскуп Алег Буткевіч прызначыў новага канцлера Віцебскай дыяцэзіі

Біскуп Алег Буткевіч 15 чэрвеня 2016 года прызначыў [12] канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча, галоўнага рэдактара “Каталіцкага Весніка”.

[13]

Другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Оршы

З 9 па 11 жніўня ў Оршы прайшла [14] парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.  У ёй прымаюць удзел хлопцы і дзяўчаты з Лучая, Глыбокага, Паставаў і Пагошчы. Пераможцы адправяцца на міжнародную парафіяду 2017 у Варшаву, а пасля іх чакаў двухтыднёвы адпачынак [15] на моры.

[16]

У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Сёлетнія ўрачыстасці [17] прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы.

[18]

Нацыянальная пілігрымка сем’яў прайшла ў Браславе

10-11 верасня ў Браславе прайшла [19] X Нацыянальная пілігрымка сем’яў на тэму “Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і”. Арганізатарам з’яўляецца Рада па справах сем’яў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Пілігрымка праходзіць раз на год у розных дыяцэзіях краіны. У браслаўскай святыні гэта ўжо другая нацыянальная сустрэча сем’яў.

[20]

Віцебская дыяцэзія далучылася да Апостальства дапамогі душам чыстцовым

Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў Мёрах, стала вядома, што ў Віцебскай дыяцэзіі распачынае дзейнасць [21] рух Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ).

[22]

У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай

На ўрачыстасць [23] прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна.

[24]

Новы экзарцыст прызначаны ў Віцебскай дыяцэзіі

Падчас пастырскай сустрэчы духавенства Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла ў Глыбокім 25 кастрычніка, дыяцэзіяльны канцлер кс. Віктар Місевіч аб’явіў аб дэкрэце біскупа Алега Буткевіча ад 13 кастрычніка 2016 года аб прызначэнні [25] трэцяга экзарцыста ў Віцебскай дыяцэзіі.

[26]

Браму Міласэрнасці зачынілі ў віцебскай катэдры

«Брамай Міласэрнасці для нас застаецца Езус Хрыстус», — нагадаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 13 лістапада падчас святой Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску на заканчэнне [27] Надзвычайнага Года Міласэрнасці. У гэты дзень ва ўсіх юбілейных святынях Беларусі праходзіла закрыццё Святых Дзвярэй — Брамаў Міласэрнасці, якія былі адчынены на пачатку Юбілейнага Года.

[28]

Падрыхтавала Марына Ткач